Навукоўцы з Тартускага ўнівэрсытэту высьветлілі, што стэрэатып унікальнага рускага чалавека — такі ж міт, як і «рускі дух», і «асаблівы характар».

Навукоўцы высьветлілі, што стэрэатып унікальнага рускага чалавека — такі ж міт, як і «рускі дух», і «асаблівы характар» (г.зв. особенная стать).
Падчас дасьледаваньня, у якім бралі ўдзел 40 расейскіх ВНУ і былі апытаныя 11 000 чалавек, былі атрыманыя зьвесткі, што рускі чалавек, як на генэтычным, так і асобасным узроўні, вельмі падобны на іншыя народнасьці сьвету.
Дасьледаваньне аспрэчыла міт пра выключнасьць рускай душы. Прычым усе апытаныя былі паводле нацыянальнасьці рускімі.
«Мне здаецца, што ў палітычным аспэкце, гэта важна, ‑‑ кажа прафэсар Юры Альліка. Напрыклад, апраўдваць якуюсьці палітычную сыстэму тым, што такі рускі народ ці што дэмакратыя ды іншыя празаходнія каштоўнасьці яму супрацьпаказаныя — чыстая дэмагогія. Просты, рэальны рускі чалавек, якога цэняць, нічым не адрозьніваецца ні ад латыша, ні ад эстонца, ні ад людзей іншай нацыянальнасьці», ‑‑ кажа прафэсар Альлік.
Каментары