Здарэнні

У Бешанковіцкім раёне «Газэль» з васьмю пасажырамі вылецела ў кювет, дзе сутыкнулася з фурай

У Бешанковіцкім раёне «Газэль» з васьмю пасажырамі вылецела ў кювет, дзе сутыкнулася з фурай, кіроўца якой раней таксама не справіўся з кіраваннем. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота uvd.vitebsk.gov.by

Аварыя адбылася 27 снежня, каля 8.40, на 197-м кіламетры трасы М3 Мінск — Віцебск у раёне вёскі Бачэйкава. Спачатку ў кювет вылецела фура MAN пад кіраваннем 56-гадовага кіроўцы. Праз некаторы час на тым жа ўчастку дарогі занесла «Газэль», за рулём якой быў 51-гадовы кіроўца. Мікрааўтобус таксама вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў фуру.

Акрамя кіроўцы, у «Газэлі» ехалі восем пасажыраў — работнікі адной з віцебскіх будаўнічых фірмаў. Усе яны дастаўлены ў бальніцу для абследавання. Кіроўцы ў ДТЗ не пацярпелі.

Абставіны аварыі высвятляюцца.

ДАІ нагадвае, што ў цяпершняе надвор'е праезная частка на асобных участках можа быць слізкай, таму кіроўцам трэба быць асабліва ўважлівымі і выбіраць бяспечную хуткасць руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць