Улада3838

Някляеў: Два з чатырох кіраўнікоў «Гавары праўду» прызналіся мне, што маюць куратараў у спецслужбах

19 снежня спаўняецца шэсць гадоў з дня Плошчы-2010. З гэтай нагоды Еўрарадыё запрасіла ў сваю студыю людзей, якія былі непасрэднымі ўдзельнікамі тых падзей. Госцем Еўрарадыё ў гэты дзень стаў Уладзімір Някляеў. Прапаноўваем поўны запіс размовы і выбраныя цытаты з яе:

«Я ўжо казаў, што першае, што мы зрабілі са Статкевічам пасля яго вызвалення — мы прааналізавалі ход падзей за 19 снежня 2010-га года. І прыйшлі да высновы, што ўсё гэта не было збегам абставінаў».

«Два чалавекі з чатырох кіраўнікоў «Гавары праўду» маюць куратараў у спецслужбах. Я гэта ведаю. Яны самі мне гэта сказалі пасля майго вызвалення з «Амерыканкі».

«Клянуся вам перад богам: я ведаў, што трэба рабіць на Плошчы. У мяне ўсё было распісана не на адзін дзень».

«Усе дэталі мы абмяркоўвалі ў вечар перад 19 снежня. Са Статкевічам і Дзмітрыевым. Усё было распісана па пунктах».

«Мне ў галаву не магло прыйсці, што мяне так па-злачыннаму падманвае мой начальнік штаба».

«Я думаў, што ў мяне ёсць каманда. Я ж рыхтаваў Плошчу 2015-га года».

«Пасля Майдану я зразумеў, што беларусы не пойдуць на Плошчу».

«Пасля турмы я яшчэ не страчваў надзею, што можа быць адзіны кандыдат на выбарах 2015-га года».

«Мне кажуць, што Статкевіч гэтыя пяць гадоў быў у гэбісцкім санаторыі. Што вы, людзі, балбочаце?»

«На жаль, да мяне амаль ніхто не далучыўся».

Каментары38

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць