Здарэнні44

Начальніка бюро аддзела «Магілёўліфтмаша» абвінавачваюць у махлярстве

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне справы былога начальніка бюро аддзела знешнеэканамічных сувязяў ААТ «Магілёўліфтмаш», які абвінавачваецца ў махлярскім завалоданні 9,5 тыс. рублёў, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у верасні 2015 года Следчы камітэт западозрыў начальніка бюро ў незаконным завалоданні 44 млн недэнамінаваных рублёў.

«Падчас следства ўстаноўлена, што абвінавачваны, выязджаючы ў службовыя камандзіроўкі за межы Рэспублікі Беларусь, падаваў у бухгалтэрыю прадпрыемства недакладныя звесткі аб панесеных камандзіровачных выдатках па найме жылля, праездзе, а таксама перыядах знаходжання ў камандзіроўках», — паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Солянюк.

Такім чынам, паводле звестак следства, з лютага 2014 года па чэрвень 2015 года абвінавачваны завалодаў больш як 9.500 дэнамінаванымі рублямі. Прысвоеныя грашовыя сродкі абвінавачваны выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Следчыя наклалі арышт на маёмасць абвінавачанага коштам каля 15.000 рублёў.

«Мужчына прызнаў сваю віну і цалкам кампенсаваў нанесеную шкоду ў адпаведнасці з заяўленым прадпрыемствам грамадзянскім іскам. Падчас следства ўнесены шэраг прадстаўленняў аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства», — зазначыла Салянюк.

Следства вынесла пастанову аб перадачы крымінальнай справы пракурору.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць