Свет1414

ФСБ заявіла, што затрымала ў Севастопалі чарговых украінскіх дыверсантаў

Яны нібыта рыхтавалі напады на вайсковыя аб'екты ў Крыме.

«Федэральнай службай бяспекі 9 лістапада ў горадзе Севастопалі затрыманыя сябры дыверсійна-тэрарыстычнай групы галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, якія планавалі здзяйсненне дыверсійных акцый на аб'ектах вайсковай інфраструктуры і жыццезабеспячэння паўвострава Крым», — гаворыцца ў рэлізе, паведамляе ria.ru.

Падчас ператрусаў сілавікі забралі ў затрыманых выбуховыя прылады вялікай магутнасці, зброю і боепрыпасы, сродкі спецсувязі, а таксама карты-схемы аб'ектаў, на якіх меркавалася зладзіць дыверсіі, адзначылі ў спецслужбе.

У Кіеве інфармацыю аб затрыманні ўкраінскіх вайскоўцаў у Севастопалі абвяргаюць. Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Украіны па пытаннях ваеннай аперацыі ў Данбасе Андрэй Лысенка назваў паведамленне ФСБ «поўным фэйкам».

Каментары14

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць