Улада2222

Германія значна павялічвае колькасць танкаў у адказ на пагрозу з боку Расіі

Да 2020 года танкавы парк нямецкіх Узброеных сіл будзе павялічаны ў 1,5 разу — перш за ўсё ў адказ на павелічэнне пагрозы з боку Расіі, прычым вырасце колькасць якраз самых сучасных машын, паведамляюць СМІ.

З 2012 года Бундэсвер (Узброеныя сілы Германіі) меў толькі 225 танкаў Leopard 2 трох апошніх мадыфікацый — Leopard 2A6, Leopard 2A6М і Leopard 2A7, з якіх 49 выкарыстоўваюцца як вучэбныя. Цяпер іх будзе 320.

У сувязі з агрэсіяй РФ супраць Украіны было вырашана не толькі рэзка павялічыць колькасць танкаў, але і долю найноўшых Leopard 2A7.

Да таго ж плануецца мадэрнізаваць танкі да наступнай мадыфікацыі Leopard 2A7V, якая пакуль толькі распрацоўваецца.

Новыя танкі атрымаюць мадэрнізаваную 120-мм гармату, да якой ствараюць таксама новыя супрацьтанкавыя боепрыпасы, якія, як мяркуецца, будуць на 20% больш эфектыўнымі.

Да таго ж танкі будуць мець сістэму клімат-кантролю, новыя прыцэлы, сістэму шматспектральнага маскавальнага пакрыцця, узмоцненую супрацьмінную абарону, сістэму праграмавання снарадаў.

Больш за тое, кампанія Rheinmetall Weapon and Munition, якая вырабляе гарматы для танкаў Leopard 2, прэзентавала сёлета новую танкавую 130-мм гармату, якую пачалі распрацоўваць у 2015 годзе.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Каментары22

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць