Аўто2323

Санкцыі за няпройдзены тэхагляд могуць зрабіць больш жорсткімі

Міністэрства транспарту і камунікацый разгледзіць пытанне ўзмацнення жорсткасці санкцый за няпройдзены тэхагляд. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Аляксандр Галаўнёў.

Паводле яго слоў, варта звярнуць увагу на досвед Расійскай Федэрацыі, дзе ўжо падрыхтаваны і будзе разгледжаны Дзярждумай праект федэральнага закона, які забараняе ўдзел у дарожным руху аўтамабіляў, што не прайшлі тэхагляд. «Не як у нас цяпер: заплаціў штраф і едзеш далей, а аўтамабіль — на штрафстаянку», — адзначыў Галаўнёў.

Беларускі Мінтранс, працягнуў ён, таксама абавязкова вывучыць гэта пытанне. «Якое рашэнне будзе прынята, сказаць не магу. Але калі ў нас да 30% транспартных сродкаў без тэхагляду і калі галоўны аргумент пры гэтым, што эканамічна выгадна плаціць штрафы, то гэта, напэўна, ненармальная сітуацыя. Асабліва, калі гаворка ідзе пра бяспеку руху», — падкрэсліў прадстаўнік міністэрства.

Аляксандр Галаўнёў згодны, што адна з асноўных прычын такой сітуацыі звязана з неабходнасцю выплаты збору за ўдзел у дарожным руху, які выплачваецца пры праходжанні тэхагляду. Прадстаўнік Мінтранса падкрэсліў, што пытанне збору сродкаў дзяржпошліны залежыць выключна ад добрасумленнасці грамадзян, якія праходзяць ці не праходзяць тэхагляд сваіх транспартных сродкаў.

Гэта пытанне хвалюе не толькі дарожнікаў. У кіраўніцтве Мінтранса таксама занепакоеныя сітуацыяй, якая складваецца з праходжаннем тэхагляду. «На жаль, шмат людзей, якія не праходзяць тэхагляд. Але гэтае пытанне глыбейшае — не маладзее рухомы састаў, трэба больш увагі надаваць сваёй бяспецы. А тое, што сабраныя грошы ідуць менавіта на дарогі, не трэба хвалявацца, што так яно і ёсць, гэта грошы мэтавыя», — сказаў намеснік міністра Аляксандр Шышко падчас прэс-канферэнцыі 26 кастрычніка.

Са студзеня 2014 года ў Беларусі пачала дзейнічаць заканадаўчая норма, якая абавязвае ўладальнікаў транспартных сродкаў аплачваць дзяржпошліну за выдачу дазволу на ўдзел іх аўтамабіля ў дарожным руху.

Такім чынам, перад праходжаннем тэхнічнага агляду неабходна аплаціць дзяржпошліну і толькі пасля гэтага з'яўляцца на тэхагляд.

Пошліна аплачваецца раз у год уладальнікамі аўтамабіляў, якім больш за 10 гадоў, і раз у два гады, але ў падвойным памеры, уладальнікамі аўтамабіляў, якім менш за 10 гадоў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць