Эканоміка11

Грашовыя даходы насельніцтва працягваюць падаць

Грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень—ліпень 2016 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, знізіліся на 7% у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам.

Як раней паведамлялася, за студзень—ліпень і студзень—май 2016 года падзенне даходаў таксама склала 7% і стала самым значным са студзеня 2015 года.

Даходы насельніцтва падаюць з пачатку 2015 года: у студзені — на 1,4% у параўнанні з такім жа перыядам 2014 года; у студзені—лютым — на 2,3%; студзені—сакавіку — на 4%; студзені—красавіку — на 4,1%; студзені—маі — на 4,7%; студзені—чэрвені — на 5,3%; студзені—ліпені — на 5,4%; студзені—жніўні — на 5,5%; студзені—верасні і студзені—кастрычніку — на 5,6%; студзені—лістападзе — на 5,5%; у студзені—снежні — на 5,9%. У студзені 2016 года зніжэнне склала 5,4% да студзеня 2015 года, у студзені—лютым — 6,4%, студзені—сакавіку — 6,5%, студзені—красавіку — 6,8%.

За сем месяцаў у агульным аб`ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,7%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 24,1%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 6%.

На думку экспертаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах будзе вельмі сціплым. «У гэтай пяцігодцы можна разлічваць на вельмі сціплы рост даходаў насельніцтва пры адсутнасці эканамічных рэформаў. І нават калі яны адбудуцца, эфект мы адчуем няхутка, так што і ў гэтым выпадку прарываў у частцы павелічэння даходаў насельніцтва ў 2016—2020 гадах чакаць не варта», — лічыць эксперт Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова.

«Як мяркуюць, у 2016—2020 гадах эканоміка будзе расці на лічаныя працэнты. Ніякіх рэсурсаў, каб павышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі, у дзяржавы сёння (ва ўмовах значных выплат па ўнутраных і знешніх даўгах) няма», — заўважае дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык.

Між тым Мінэканомікі чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва ў першым квартале 2016 года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015 года, а ў першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні. Пры гэтым паводле вынікаў дзевяці месяцаў вырастуць на 0,1%, паводле вынікаў 2016 года — на 0,5%.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула16

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць