Музыка

Фолк-фэст «Камяніца 2016»: майстар-класы і забавы на любы густ

10 верасня на паплавах Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам пры падтрымцы Банка БелВЭБ адбудзецца міжнародны фолк-фестываль «Камяніца 2016», хэдлайнерамі якога будуць этна-трыа «Тройца» (Беларусь) і Іна Жаланная (Расія). Але не музыкай адзінай — у гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі як ніколі масштабную праграму забаў, якія пачнуць працаваць а 13-й гадзіне.

Аматараў актыўных забаў чакаюць лучна-арбалетны цір і барацьба на паясах, катанне на конях і поні, народныя танцы і бойкі на надзіманых мячах. Для самых смелых — палёты на гіраплане, з якога можна будзе пабачыць наваколле Музея народнай архітэктуры і побыту з вышыні птушынага палёту.

Жадаючых паспрабаваць сябе ў рамёствах чакаюць майстар-класы ад сапраўднага каваля і ганчара з 20-гадовым досведам, а таксама майстроў пляцёных і тканых паясоў, аплікацыі і фларыстыкі. Усе яны абяцаюць даць гасцям фестывалю хаця б на 15 хвілін адчуць сябе часткай векавечных традыцый.

Аматараў візуальных мастацтваў чакаюць выставы жывапісу ад мастакоў Ганны Сілівончык, Васіля Пешкуна, Алеся Пушкіна. Фатограф Віктар Малышчыц представіць выставу здымкаў зорнага неба з розных куткоў Беларусі. Яго калега Аляксандр Ждановіч — выставу лепшых фатаграфій за ўсе гады фестывалю «Камяніца».

Не застануцца без увагі і дзеці. Акрамя папулярнай пляцоўкі з сенам і саломай, іх чакае насычаная праграма ад Сямейнага цэнтру Кацярыны Каўровай. Малышы рознага ўзросту ў межах адмысловых майстар-класаў змогуць разпісаць сабе гіпсавую фігурку ці намаляваць уласную карціну з дапамогай каляровага пяску. Таксама дзяцей чакае сустрэча з сабакамі-тэрапеўтамі, падчас якой яны навучыцца гладзіць і карміць жывёлаў, вадзіць іх на ланцужку і гуляць у гульні.

Фестывальнае харчаванне ў традыцыях беларускай кухні забяспечаць выяздныя кропкі ад сталічных рэстарацый «Камяніца», «Грай», «Агінскі», а таксама працуючая на тэрыторыі музея «Беларуская карчма».

У музычнай программе фолк-фестывалю «Камяніца 2016» выступяць: этна-трыа «Тройца» (Беларусь), спявачка Іна Жаланная (Расія), фолк-рокеры «Тарута» (Украіна), этна-трансавы калектыў «Оле-Лукойе» (Расія), рок-гурт Re1ikt (Беларусь), фолк-ансамбль «Ветах» (Беларусь), спявачка Паліна Рэспубліка (Беларусь) і іншыя музыкі.

Квіткі на фестываль ужо ў продажы пра сайт і касы аператараў ByCard, SMSbilet. Дарослыя — 10 рублёў, студэнты — 7 рублёў, школьнікі — 5 рублёў. Дашкольнікі і гледачы ў поўных нацыянальных строях (ад абутку да галаўнога ўбора) праходзяць бясплатна. Грошы ад мерапрыемства ідуць наўпрост на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзаў.

Фестываль адбудзецца з 13 да 22 гадзін. Даехаць да пляцоўкі (в. Азярцо, 3 км ад аўтарынка «Малінаўка») можна на асабістым аўтамабільным транспарце ці ровары. З 12.30 да 23.00 ад станцыі мятро «Маліноўка» будзе курсіраваць бясплатны фестывальны аўтобус.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць