Грамадства11

Прага вясны

На ўправе Партыі БНФ 29 траўня прайшла прэзэнтацыя выдадзенага незарэгістраваным праваабарончым цэнтрам «Вясна» зборніку «Прага вясны»

На ўправе Партыі БНФ 29 траўня прайшла прэзэнтацыя выдадзенага незарэгістраваным праваабарончым цэнтрам «Вясна» зборніку «Прага вясны».

Кніга расказвае пра крымінальныя справы супраць актывістаў апазыцыі, што дайшлі да суду цягам мінулага году. Дзень прэзэнтацыі быў абраны невыпадкова — менавіта 29 траўня год таму быў вынесены прысуд па справы пяцёх «маладафронтаўцаў».

Ідэя стварэньня такога зборніка належыць Алесю Бяляцкага, усю рэдактарскую і арганізацыйную працу выканала Алена Лапцёнак.

Віцэ‑прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі ва ўступным слове сказаў, што заўсёды цікава ведаць пра пэўнага актывіста ня толькі з сухой хронікі супраціву, але таксама, што гэта за чалавек, чым ён жыве, пра што думае, чым цікавіцца.

«Гэта, як чытаць лёс франтавікоў. У кожнага свая гісторыя, трагедыя, змаганьне. Мне здаецца, што кніга змагла адлюстраваць дух эпохі», — кажа Алесь Бяляцкі.

Праваабаронца з сумам адзначыў, што ў наступным годзе падобная кніга будзе больш тоўстая. Адзін «Працэс чатырнаццаці» па ўдзельніках амаль цалкам перабівае леташніх фігурантаў крымінальных справаў.

Агулам кніга расказвае пра пятнаццаць чалавек, які прайшлі праз крымінальныя суды за палітычную дзейнасьць — Кастуся Лукашова, Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Аляксея Янушэўскага, Насту Палажанку, Валера Шчукіна, Андрэя Клімава, Насту Азарку, Івана Шылу, Яраслава Грышчэню, Зьмітра Дашкевіча, Натальлю Ільініч, Артура Фінькевіча. Напрыканцы зборніка таксама пералічаюць тыя справы, якія не пасьпелі скончыць у 2007 годзе ці спынілі.

На прэзэнтацыі прысутнічалі многія з герояў кнігі. Андрэй Клімаў, які ўжо тройчы адбываў турэмнае пакараньне за сваю палітычную дзейнасьць, сказаў: «Я не хачу казаць патасных словаў, але людзі зь «Вясны» літаральна выратавалі мне жыцьцё».

Прысутныя таксама павіншавалі з днём нараджэньня яшчэ аднаго героя зборніка Аляксея Янушэўскага, якому споўніўся дваццаць адзін год.

Аўтарамі кнігі сталі беларускія незалежныя журналісты, сярод якіх і аўтары «Нашай Нівы».

Зьміцер Панкавец

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць