У галівудскага акцёра Эдзі Рэдмэйна, які адыграў у «Сусвеце Стывена Хокінга» і «Дзяўчыне з Даніі», нарадзілася дачка. Дзяўчынку назвалі Айрыс Мэры Рэдмэйн.

Так як у акцёра няма акаўнтаў у сацыяльных сетках, кароткую нататку пра нованароджаную размясцілі ў друкаванай версіі The Times.
Рэдмэйн і яго жонка Хана Багшо абвясцілі, што чакаюць дзіця, у студзені 2016 года на цырымоніі ўручэння прэміі «Залаты глобус». 34-гадовы акцёр сустрэў будучую жонку ў 2012 годзе, а праз тры гады яны згулялі вяселле.
За ролю ў «Сусвеце Стывена Хокінга» Рэдмэйн атрымаў «Оскара», а «Дзяўчына з Даніі» прынесла яму намінацыю на прэмію. Акцёр таксама выканаў галоўную ролю ў спін-офе серыі пра Гары Потэра — карціне «Фантастычныя звяры і месца іх пражывання», якая выйдзе ў пракат у лістападзе 2016 года.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары