Культура3535

«Мова Нанова» зняла правакацыйны ролік з Vinsent’ам і прыгожымі дзяўчатамі

У жартаўлівым відэа на аўтамыйні сустракаюцца брутальны рускамоўны барадач і гламурны беларускамоўны рэпер. З іх шанцуе толькі аднаму…

У роліку зняўся вядомы рэпер Vinsent, які сыграў сам сябе. Вялікі чорны джып для Vinsent’а пазычыў беларускамоўны бізнесовец Аляксандр Валодзін, які сыграў у роліку супрацоўніка мыйні ў вышымайцы. У ролі брутальнага барадача зняўся Яўген Апанасевіч, вядомы беларускамоўны прадстаўнік турыстычнага бізнесу. Паненкі: Ганна Кулакова (гаспадыня беларускага брэнда сукенак KRASA) і яе сяброўка Алёна С. Памяшканне для здымак ласкава дала менская «Аўтамыйня» на вуліцы Радыяльнай, 11.

Стваральнікі відэа спадзяюцца, што ўсе зразумеюць гумар і не стануць шукаць у ім іншыя падтэксты. Галоўная мэта роліка — паказаць, што беларуская мова — мова модных, паспяховых і сучасных людзей.

Нагадаем, тыдзень таму «Мова Нанова» выклала ролік з удзелам Андруся Такінданга. Вядомы музыка, лідар гурта «Рэха» прыкінуўся замежнікам і папрасіў мінакоў на Нямізе дапамагчы яму перакласці беларускамоўны ліст. За некалькі дзён ролік набраў 12 тысяч праглядаў.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць