Культура22

Экс-капітан БАТЭ Ліхтаровіч чытае верш Максіма Багдановіча на свяце мовы ад velcom ВІДЭА

У мінскім парку імя Янкі Купалы прайшоў «адкрыты ўрок» па беларускай мове, які зладзіла кампанія «velcom» пры падтрымцы Мінадукацыі і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.

У межах уроку школьнікі, настаўнікі і вядомыя беларусы чыталі творы айчынных класікаў, чые юбілеі святкуюць сёлета. Гучалі вершы Змітрака Бядулі, Макісма Багдановіча і Янкі Купалы, байкі Кандрата Крапівы.

У якасці спецыяльнага госця прысутнічаў і былы капітан футбольнага клуба БАТЭ Дзмітры Ліхтаровіч. Ён прачытаў верш Максіма Багдановіча «Возера».

«Мяне запрасілі на гэтае мерапрыемства і я не стаў адмаўляць. Я лічу, што гэта вельмі добрая імпрэза, каб падтрымаць родную мову. Гэта важна, — паведаміў «Нашай Ніве» Дзмітрый Ліхтаровіч. — У нейкі момант мы згубілі, скажам так, нацыяналізацыю краіны. Большасць людзей, усё ж, размаўляе па-руску. А да беларускай ставяцца так сабе. І з часам гэтую сітуацыю трэба выпраўляць».

Ліхтаровічы прыйшлі амаль усёй сям'ёй

Праўда, былы футбаліст прызнаўся, што не сам выбіраў верш. Але той яму спадабаўся.

«Я сам, на жаль, на беларускай амаль не чытаю. Праца, сям’я… і на рускай не заўсёды атрымліваецца прачытаць штосьці», - сказаў Ліхтаровіч.

Праект «адкрытых урокаў» накіраваны на зацікаўлене дзяцей беларускай мовай.

«Мы хочам прывіць дзеткам інтарэс да мовы. Мы прыводзім да дзяцей жывых класікаў беларускай літаратуры, яны праводзяць цікавыя заняткі. Наша «мэтавая аўдыторыя» — вучні 2-х і 3-х класаў. Яны ж як белы ліст. Іх трэба зацікаўліваць, - сказаў Вячаслаў Смірноў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі «velcom». — Наш праект ахопіць каля 15 тыс. дзяцей. І, спадзяюся, што гэтыя маленькія грамадзяне будуць матываваныя больш вывучаць, больш цікавіцца беларускай літаратурай і мовай».

Вячаслаў Смірноў

Смірноў прызнаў, што ў бізнэсе сёння ёсць своеасаблівы трэнд на беларускую.

«Сёння наша кампанія ўсю іміджавую рэкламу робіць па-беларуску. Увогуле, я бачу сёння ў гэтым трэнд, тэндэнцыю. Усё больш кампаній пераходзіць на беларускую не толькі таму, што яны хочуць падтрымаць нацыянальную культуру, а таму, што гэта эфектыўна. Эфектыўна з камерцыйнага пункту гледжання: гэта модна, гэта выклікае цікавасць. І гэта адбіваецца на здабытках таксама», - адзначыў Вячаслаў Смірноў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць