Выданне ўрада Расіі «Российская газета» паведаміла, што ў пятніцу Аляксандр Лукашэнка зробіць першы візіт у Еўрасаюз пасля зняцця санкцый.
Паводле інфармацыі расійскага выдання, прэзідэнт Беларусі наведае Італію, дзе ў яго запланаваныя сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Серджа Матарэлам і папам Францішкам.
Лукашэнка ўжо наведваў Італію і Ватыкан у 2009 годзе падчас мінулага пацяплення беларуска-еўрапейскіх адносін. Тады ён сустрэўся з тагачасным прэм’ер-міністрам урада Італіі Сільвіа Берлусконі, а таксама папам Бенедыктам.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары