Музыка4646

Украіна перамагла дзякуючы змене сістэмы галасавання — цікавыя падлікі

Афіцыйныя вынікі «Еўрабачання-2016» выглядаюць наступным чынам:

1. Украіна — 534 балы.

2. Аўстралія — 511 балаў.

3. Расія — 491 бал.

4. Балгарыя — 307 балаў.

5. Швецыя — 261 бал.

З табліцы можа скласціся ўражанне, што барацьба паміж трыма прызёрамі ішла да апошняй хвіліны. Інтрыгу ўдалося падтрымаць дзякуючы новай сістэме падліку галасоў.

Спачатку называліся вынікі галасавання прафесійных журы (тут перамагла Аўстралія), а пасля — вынікі глядацкага галасавання (першынство за Расіяй). У выніку ж перамагла Украіна. Такая сістэма падліку — новаўвядзенне сёлетняга конкурсу.

І гэта дало падставы тэлеканалу «Расія-1» узняць істэрычны вэрхал: маўляў, у расійскага спевака скралі перамогу.

«Наша Ніва» не паленавалася і падлічыла, якім быў бы вынік «Еўрабачання», калі б заставалася ранейшая сістэма падліку.

Нагадаем, раней у кожнай краіны суміраваліся вынікі галасавання журы і гледачоў у прапорцыі 50/50.

Пры ранейшай сістэме падліку тройка пераможцаў выглядала б наступным чынам:

1. Аўстралія — 323 балы.

2. Украіна — 273 балы.

3. Расія — 232 балы.

Пераможцам «Еўрабачання» ў такім разе стала б Аўстралія, прычым з даволі вялікім адрывам. А вось Расія б не магла ніяк прэтэндаваць на першынство.

* * *

Якія краіны былі б у «групе падтрымкі» фаварытаў і выставілі б ім выніковыя 12 балаў?

За Аўстралію па ранейшай сістэме падліку прагаласавалі б Албанія, Харватыя, Данія, Венгрыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя і Нідэрланды.

Украіну падтрымалі б Грузія, Італія, Латвія, Малдова, Польшча, Сан-Марына, Сербія і Славенія.

А Расіі аддалі б максімальны бал Азербайджан, Беларусь, Грэцыя, Кіпр і Чарнагорыя.

Каментары46

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць