Эканоміка66

Улады гатовыя прадаць пакет акцый «Беларусбанка»

Гаворка ідзе пра мінарытарны пакет «Беларусбанка». Прапанова аб выбары пакупніка акцый павінна быць унесеная ва ўрад да 1 лістапада 2017 года.

Як гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні, распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова створаная рабочая група для каардынацыі работы па рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый «Ашчадны банк «Беларусбанк». Яе ўзначаліў міністр фінансаў Уладзімір Амарын.

Групе даручана ўзгадніць папярэднюю ацэнку кошту акцый банка. Таксама яна зоймецца ўзгадненнем умоў адкрытага конкурсу па выбары фінансавага кансультанта па пытаннях рэалізацыі акцый банка, складаннем спісу патэнцыйных дарадцаў і, пазней, ухвалай падрыхтаванага фінансавым кансультантам плана мерапрыемстваў па рэалізацыі мінарытарнага пакета акцый «Беларусбанка».

Паводле даследавання РІА Рэйтынг, па долі ў банкаўскіх актывах «Беларусбанк» — лідар у СНД. Доля «Беларусбанка» на нацыянальным рынку ў 2014 годзе склала 41%, тады як у ідучых за ім Банка Грузіі і Міжнароднага банка Азербайджана яна была, адпаведна, 36,6% і 36,5%.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць