Навука і тэхналогіі1010

Будучыня ўжо тут: французы выпрабавалі лятучую дошку ВІДЭА

Французская кампанія Zapata Racing, вядомая распрацоўкай воднага флайборда, выпрабавала цалкам аўтаномную версію лятучай дошкі.

Пра гэта паведамляе N+1 са спасылкай на Gizmag.

Рэактыўны ховерборд (джэтборд) пад назвай Flyboard UFO пілатуецца стоячы. Лятальны апарат абсталяваны кампактным рэактыўным рухавіком, можа падымацца на вышыню да трох кіламетраў і развіваць хуткасць да 150 км/г. Запасу паліва хапае на 10 хвілін бесперапыннага палёту. У апублікаваным відэа пілот апісвае некалькі колаў над вадой і прызямляецца. Усяго першы палёт доўжыўся 3 хвіліны 55 секунд.

Па словах прадстаўнікоў кампаніі, джэтборд UFO усё яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. У апублікаваным дэманстрацыйным відэа зняты працуючы прататып, і запуск серыйнай вытворчасці не запланаваны на 2016 год.

Як адзначае выданне, раней пад маркай Flyboard выпускаліся спартыўныя снарады для флайбордынгу — экстрэмальны спорт, у якім флайборд мацуецца да ног спартсмена і падымае чалавека за кошт рэактыўнай сілы патоку вады, нагнятанага асобнай помпай.

Да нядаўняга часу персанальных рэактыўных лятальных апаратаў, якія выпускаюцца серыйна, практычна не існавала, аднак у 2015 годзе адразу дзве кампаніі паведамілі пра намер наладзіць серыйны выпуск джэтпакаў. Спачатку аб запуску серыйнай вытворчасці джэтпакаў заявіла кампанія Martin Aircraft, аб выпрабаванні камерцыйнай мадэлі рэактыўнага ранца паведаміла кампанія JetPack Aviation.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць