Улада1212

У фаворы ва ўладаў. Чыжа ў нефармальнай камандзе Лукашэнкі змяніў Машэнскі

Асноўны ўладальнік «Санта Брэмара» і «Савушкіна прадукта» Аляксандр Машэнскі ўсё часцей з'яўляецца ў кампаніі прэзідэнта на забаўляльных мерапрыемствах. Пра гэта распавялі інфармаваныя крыніцы.

Учорашняе паведамленне пра затрыманне Юрыя Чыжа нарадзіла пытанне, хто ж заняў яго месца ў камандзе прэзідэнта, якая суправаджае Аляксандра Лукашэнку на адпачынку, канцэртах і іншых падобных мерапрыемствах.

«Машэнскага сталі часцей прыцягваць. Наколькі ведаю, ён быў у Сочы [падчас кароткатэрміновага адпачынку прэзідэнта]. Ён, Шакуцін, Захараў, Цяцерын… Ну гэта значыць традыцыйная група падтрымкі з бізнесменаў, спартсменаў, сяброў, прыгожых дзяўчат», — кажа інфармаваная крыніца.

Зрэшты, суразмоўцы нагадваюць, што ні для каго не было сакрэтам, што «Аляксандр Міхайлавіч быў у фаворы ва ўладаў». «Можа, не ўсе яго ініцыятывы знаходзілі падтрымку і яму не ўсё было дазволена, але яго ўваходжанне ў гэтую «тусоўку» — гэта не сенсацыя», мяркуюць крыніцы.

У 2010 годзе Аляксандр Машэнскі уваходзіў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага бізнэсмэна хацелі зрабіць неўязным у Еўрасаюз. Але яму ўдалося абараніцца, развеяць сумненні і, больш за тое, наладзіць пастаўкі сваёй прадукцыі ў ЕС.

«Усім вядома, што Аляксандр Рыгоравіч [Лукашэнка] дапамог Машэнскаму адкрыць дзверы на расійскі рынак. Калі іх не пускалі з вялікімі аб'ёмамі ў Расію, менавіта ўмяшальніцтва Лукашэнка спрыяла гэтаму. Гэта адна з прычын якая ёсць сёння статус-кво», — нагадвае суразмоўца.

Па выніках 2014 года выручка холдынгу Аляксандра Машэнскага перавысіла мільярд даляраў. Толькі «Савушкін прадукт» і «Санта Брэмар» акумулявалі 480 і 442 млн даляраў адпаведна, піша «Ежедневнік», паводле версіі якога Машэнскі заняў трэцяе месца ў рэйтынгу самых уплывовых беларускіх бізнесменаў. Пасля ўвядзення Расіяй прадуктовага эмбарга ў дачыненні да заходніх краін пазіцыі малочнага і рыбнага бізнэсаў прадпрымальніка з Брэста яшчэ больш ўзмацніліся.

Нельга не згадаць пра грамадскую дзейнасць Аляксандра Машэнскага. Бізнэсмэн з'яўляецца членам Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі і Савета па развіцці экспарту і тавараправоднай сеткі за мяжой, з'яўляецца ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі і старшынёй Беларускай федэрацыі веславання, уваходзіць у назіральную раду Банка развіцця.

Аляксандр Машэнскі пакуль недаступны для каментароў.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць