Здарэнні77

8-гадовы хлопчык не саступіў месца п’янаму — той раззлаваўся і парэзаў нажом твар яго маці

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля пачаўся суд над мужчынам, які нападпітку знявечыў жанчыну ў аўтобусе «Гомель — Цагельня».

Інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку мінулага года. У аўтобусе 56-гадовы мужчына, які быў моцна п’яны, пачаў чапляцца да 8-гадовага хлопчыка, патрабуючы, каб той саступіў яму месца. За хлопчыка ўступілася маці — і атрымала ўдар у твар. Аднак гэтага п’янаму пасажыру не хапіла, ён дастаў сцізорык і параніў твар жанчыны. У гэты момант на прыпынку адчыніліся дзверы аўтобуса, і мужчына выбег з салона. Неўзабаве ён быў затрыманы міліцыяй і арыштаваны.

Свае дзеянні падазраваны тлумачыў вялікай колькасцю выпітага - маўляў, гарэлка ва ўсім вінаватая. Абвінавачанаму інкрымінуецца пагроза забойствам і наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання з хуліганскіх меркаванняў. Мужчына можа атрымаць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Талібы дазволілі мужчынам жаніцца з дзевяцігадовымі дзяўчынкамі36

Коля Лукашэнка на вучэннях быў у форме Службы бяспекі прэзідэнта29

«Ён мае звычку крыху тупавата прыдумляць пастфактум». У Зяленскага адрэагавалі на заяву Лукашэнкі8

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне20

Слаламны канал пад Мінскам будзе працаваць усё лета

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў110

Захісталася крэсла пад міністрам архітэктуры і будаўніцтва2

Былы палац Радзівілаў у Дзятлаве за 90 рублёў набыла расіянка22

Каля 100 студэнтаў пакінулі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкай арганізацыяй»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна19

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць