Грамадства6060

Студэнты на мітынгу камуністаў: Папрасілі прыйсці за чатыры гадзіны адпрацоўкі ВІДЭА

Сёння раніцай на плошчы Незалежнасці прайшоў мітынг у гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі. Сярод яго ўдзельнікаў было шмат студэнтаў. Некаторыя з іх прызналіся карэспандэнтам НН, што іх «папрасілі» прыйсці ва ўніверсітэце ці інтэрнаце:

Асабліва нечаканымі аказаліся наступныя выказванні.

Студэнтка БДЭУ: — Нас запрасілі выхавацелі, мы з інтэрната.

НН: — Што яны вам сказалі? Прыходзьце сюды?

Студэнтка БДЭУ: — Чатыры гадзіны адпрацоўкі.

НН: — Шмат хто прыйшоў з вашага інтэрната?

Студэнтка БДЭУ: — Пятнаццаць чалавек.

* * *

Супрацоўніцы дзіцячых садкоў: «Нас адпраўлялі ад дзіцячых садкоў, адпраўлялі кіраўнік, загадчыца і метадыст. Добраахвотна адправілі сюды».

* * *

Студэнт БДЭУ, факультэт фінансаў і банкаўскай справы: Прыйшоў, бо ўвесь наш універсітэт ідзе. Сказалі набраць 15 чалавек, каб прыйсці пастаяць на плошчы Незалежнасці.

* * *

Студэнт ІПД: — Нас папрасілі прыйсці, прыйшло чалавек шэсць з групы.

НН: — Чаму так мала?

Студэнт ІПД: — Не ведаю, можа проста больш ніхто не прагульвае.

НН: — А што тут увогуле адбываецца?

Студэнт ІПД: — Не ведаю, мы яшчэ не знайшлі чалавека, які павінен нам патлумачыць, што рабіць.

* * *

НН: — Што сёння за свята?

Дзяўчына: — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

* * *

НН: — У суседняй Украіне помнікі Леніну звальваюць з п’едэсталаў. Што вы пра гэта думаеце?

Хлопец у куртцы з надпісам «Камуністычная партыя Беларусі»: — Не ведаю, я палітыкай не цікаўлюся.

* * *

Ігар Карпенка, намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама і лідар Камуністычнай партыі Беларусі выказаўся наконт забароны савецкай сімволікі:

«Тое, што сёння ў некаторых краінах спрабуюць забараніць гэту сімволіку [серп і молат – НН], гэта раўнаварта таму, каб забараніць сонцу ўзыходзіць над зямлёй ці каб зямны шар перастаў круціцца. Таму забараніць гэта немагчыма. Ідэі знаходзяцца ў сэрцы, у розуме».

Каментары60

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома10

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць