Улада22

Пасол Вялікабрытаніі: Мінск — адна рэальнасць, а за МКАДам — іншая краіна

За апошнія некалькі гадоў паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй пазначыўся значны прагрэс у адносінах, заявіў пасол Злучанага Каралеўства Брус Бакнэл 6 лістапада ў Мінску перад пачаткам прыёму, прысвечанага прэм'еры новага фільма пра Джэймса Бонда. 

«Калі я прыехаў у Беларусь, адносіны паміж урадамі нашых краін былі не вельмі цёплымі, але з таго часу я бачу значны зрух і паляпшэнне, — сказаў ён. — Прагрэс ёсць і ў адносінах паміж дзвюма краінамі, і ў межах адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам». 

Паводле слоў Бакнэла, шмат хто лічыць, што пацяпленне павінна наступіць «неяк адразу і раптам», але гэта доўгі працэс дыпламатыі. «На самой справе адносіны ў нас паляпшаюцца павольна, паступова, — сказаў ён. — У маі гэтага года Беларусь уступіла ў Балонскі працэс, і, па-мойму, гэта знак упэўненасці ў тым, што мы можам пачаць працаваць разам унутры міжнародных арганізацый». 

Бакнэл адзначыў, што пасля завяршэння яго паўнамоцтваў у Беларусі пра вынікі сваёй працы тут ён напіша ў сваім блогу. Пра што менавіта — «сюрпрыз». 

«Сваёй пераемніцы Фіоне Гіб я хацеў бы параіць, каб яна больш даведвался пра Беларусь, — падкрэсліў ён. — Веды — гэта вельмі важна, бо Беларусь — гэта дзве рэальнасці. Мінск — адна рэальнасць, а за МКАДам гэта ўжо можа быць іншая краіна, іншыя ўмовы жыцця. У абласцях, па-за гарадамі жыццё бяднейшае, чым у сталіцы. Таксама я жадаю ёй цярпення, а таксама размаўляць з людзьмі, чуць людзей». 

Паводле слоў дыпламата, беларуская культура крыху падобная на культуру Вялікабрытаніі. «Людзі тут, як і ў Англіі, крыху інтраверты, а Беларусь і яе культура — недаацэненыя», — дадаў пасол. 

Новы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіона Гіб пачне працу ў студзені 2016 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны26

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць