Улада

На Талачыншчыне паплыў аграгарадок

Жыхары аграгарадка, што будуецца ў пасёлку Коханава Талачынскага раёну, перакрылі дарогу будаўнічай тэхніцы. На такія радыкальныя меры яны пайшлі з‑за таго, што вуліцы ператварыліся ў непраходную дрыгву.


Жыхары аграгарадка, што будуецца ў пасёлку Коханава

Талачынскага раёну, перакрылі дарогу будаўнічай тэхніцы. На такія радыкальныя меры яны пайшлі з‑за таго, што вуліцы ператварыліся ў непраходную дрыгву.

Сёлетняй вясной аграгарадок паплыў у літаральным сэнсе слова. У часе праверкі прадстаўнічай камісіяй упраўленьня капітальнага будаўніцтва Талачынскага райвыканкаму аказалася, што дамкі сьпехам паставілі ў самых нізкіх мясьцінах.

Абышлася нядбаласьць праектавальнікаў, замоўцаў і ўсемагчымых наглядчыкаў і правяральшчыкаў у капейчыну. Дакладную суму назваць пакуль цяжка. Вядома толькі, што давядзецца будаваць абвадны канал.

Да ўсяго будаўнікамі і землекапальнікамі былі ўшчэнт разьбітыя дарогі. Да тутэйшых жыхароў ня можа праехаць ні хуткая, ні пажарнікі, ні міліцыя, ні чыноўнікі.

Мясцовыя ўлады зьвярнулі ўвагу на пратэстоўцаў і паабяцалі, што пусьцяць будаўнічую тэхніку па іншай вуліцы.

Мікалай Петрушэнка, Народныя навіны Віцебска

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць