Свет1313

Абама: Тое, што адбылося ва Украіне, можа паўтарыцца ў любой краіне

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расію адмовіцца ад агрэсіі супраць Украіны і растлумачыў небяспека анексіі Крыма і агрэсіі на Усходзе Украіны.

Пра гэта ён сказаў у сваім выступе ў ААН.

«Падумайце аб анексіі Крыма і агрэсіі на усходзе Украіны… Мы не можам стаяць у баку, калі суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць так абуральна парушаюцца», — заявіў Абама.

«Тое, што адбылося ва Украіне, можа паўтарыцца ў любой краіне свету. Вось аснова тых санкцый, якія мы ўвялі са сваімі партнёрамі», — дадаў прэзідэнт ЗША.

«Санкцыі — не імкненне вярнуцца да «халоднай вайны». У Расіі СМІ пад кантролем дзяржавы могуць дэманстраваць гэтыя факты ў якасці новай сілы Расіі… Шмат хто ў ЗША зноў кажа, што вось зноў успыхнула «халодная вайна». Але паглядзіце на вынік. Народ Украіны цяпер больш за ўсё зацікаўлены ў тым, каб далучыцца да Еўропы, а не Расіі», — сказаў Абама.

Паводле яго слоў, калі б РФ працавала з Украінай, то атрымала б карысць і для сябе.

«праз санкцыі спыніўся рух капіталаў, ідзе спад эканомікі, падае рубель, ідзе іміграцыя адукаваных расейцаў», — заявіў Абама.

Паводле яго слоў, ЗША настойваюць, каб «гэты крызіс быў вырашаны такім чынам, каб забяспечыць вызначэнне сваёй будучыні, кантроль над сваёй тэрыторыяй для сучаснай дэмакратычнай Украіны».

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць