Улада2222

«Советская Белоруссия» прысвяціла першую паласу крытыцы байкоту выбараў

Найбуйнейшая дзяржаўная газета краіны выйшла з заклікам «Твой голос нужен Беларусі» на першай паласе.

Лукашэнкаўская газета на першай паласе свайго суботняга нумара асуджае заклікі ігнараваць выбары.

«Якімі жаласнымі і непераканаўчымі гучаць адыёзныя заклікі некаторых «палітыкаў», якія заклікаюць у дзень выбараў паехаць да цешчы на бліны ці адасобіцца на рыбалку. І гэта раяць людзі, якія заяўляюць аб сабе як аб змагарах за дэмакратыю і захаванне правоў чалавека. Якая злая і недарэчная карыкатура на выбарчае права грамадзян, якіх збанкрутаваныя «палітыкі» падбухторваюць да невыканання свайго канстытуцыйнага доўгу. Як можна ўпасці так нізка, каб высмейваць права людзей на выбар свайго шляху. Не слухайце цынічных дудароў, галасуйце», — заклікае газета.

Суседнічае артыкул з інтэрв’ю з Сяргеем Гайдукевічам, дзе той паведамляе, што ўсе кандыдаты сёлета ў «роўных умовах». А далей ідзе артыкул, у якім рознага роду дзяржаўныя служачыя расказваюць, чаму яны пойдуць на выбары. 

«Без вашего голоса выборы будут неполноценными. Ваш голос нужен Беларуси», — заклікае прэзідэнцкая газета.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка. Гэта не выбары ў еўрапейскім сэнсе гэтага слова. Нечаканасці на іх выключаныя.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка асабіста прызначае старшыню Цэнтрвыбаркама, якая нязменная з 1996 года, хоць за гэты час ні адны выбары не былі прызнаныя свабоднымі і справядлівымі назіральнікамі АБСЕ.

Апарат прэзідэнта фарміруе ўсе выбарчыя камісіі. Назіральнікі ў часе падліку галасоў абавязаны трымацца на такім аддаленні ад сталоў з бюлетэнямі, што яны нічога не бачаць.

Усіх студэнтаў і работнікаў абавязваюць галасаваць датэрмінова. Хто б здагадаўся, чаму.

І нават агітацыя за байкот прадбачліва забароненая законам.

Гэта не «выбары прэзідэнта», а «выбары Лукашэнкі», жартуюць беларусы.

61-гадовы Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 21 год, краіна не мела іншых прэзідэнтаў, акрамя яго. Ён кіруе краінай трохі менш за Назарбаева і Карымава і трохі больш, чым Пуцін.

Каментары22

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі31

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць