Свет33

Пратэсты ў Ерэване аднавіліся: удзельнікі зноў перакрылі праспект Баграмяна, патрабуюць адмены тарыфаў ФОТА, ВІДЭА

У Ерэване ўдзельнікі акцыі пратэсту перакрылі праспект Баграмяна. Члены ініцыятывы «Не рабаванню» сёння ўвечары арганізавалі шэсце пратэсту па цэнтральных вуліцах сталіцы Арменіі.

Аднак, удзельнікі акцыі збочылі з першапачаткова пазначанага маршруту і рушылі да праспекта Баграмяна, дзе сустрэліся з паліцэйскімі кардонам, паведамляе armtoday.info.

Частка ўдзельнікаў выйшла на праезную частку, перакрыўшы тым самым рух на праспекце. Зараз члены акцыі заклікаюць жыхароў Арменіі далучыцца да іх. Яны заявілі, што маюць намер застацца на праспекце да таго часу, пакуль не будуць выкананыя іх патрабаванні.

Паліцэйскія спрабавалі не дапусціць прасоўванне дэманстрантаў на Баграмяна, але ім гэта не ўдалося. У цяперашні час удзельнікі акцыі знаходзяцца на той частцы Баграмяна, якая была перакрытая падчас акцыі пратэстаў супраць павышэння электраэнергіі ў чэрвені гэтага года.

Намеснік начальніка паліцыі Ерэвана Валерый Асіпян папярэдзіў дэманстрантаў, што закліча да парадку парушальнікаў, нагадаўшы, што шэсце было санкцыянавана зусім па іншым маршруце.

Удзельнікі акцыі сустрэлі заяву Асіпяна свістам і крыкамі: «Мірная акцыя», «Мы армяне! Мы хочам адмены!».

Сітуацыя на праспекце Баграмяна напружаная. На месцы вялікая колькасць паліцэйскіх.

Актывіст руху «Няма рабаванню» Максім Саркісян заклікаў палітычных дзеячаў, дзеячаў культуры і шоу-бізнэсу далучыцца да акцыі пратэсту.

Ён заўважыў, што сілы паліцыі ў некалькі разоў перавышаюць колькасць удзельнікаў акцыі. Актывіст не выключыў, што праваахоўнікі прыменяць сілу. «Адпаведна, неабходная дапамога ўсіх тых, хто ў папярэдні раз быў з намі», — адзначыў ён.

Саркісян таксама не выключыў, што акцыя працягнецца ўсю ноч, пакуль не будуць выкананыя тры асноўныя патрабаванні:

адмена рашэння павысіць тарыф на электраэнергію, перагляд старога тарыфу, які таксама на іх погляд завышаны, а таксама прыцягненне да адказнасці паліцэйскіх, якія ўжылі грубую сілу да пратэстоўцаў 23 ліпеня гэтага года.

Удзельнікі акцыі лічаць, што ўлады краіны падманулі іх і рашэнне пра субсідаванне павышаных тарыфаў на электраэнергію не адказвае іх патрабаванням.

***

Пратэсты супраць павышэння тарыфаў на электрычнасць пачаліся ў Ерэване ў канцы чэрвеня і пазней ахапілі яшчэ некалькі гарадоў Арменіі. Удзельнікі пратэстаў патрабуюць адмяніць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на электраэнергію на 16,7%, якое ўступіла ў сілу 1 жніўня, і перагледзець тарыфы ў бок змяншэння.

Паліцыя разагнала акцыю пратэсту ў Ерэване

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»93

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць