Улада

Віцебск: судзьдзя не прызнала жалобную акцыю пікетам

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ала Бардзюкова скіравала на дапрацоўку пратаколы, складзеныя на апазыцыянэраў Алену Залескую і Барыса Хамайду, якія 25 лютага праводзілі акцыю памяці Ірыны Казулінай.

Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Ала Бардзюкова скіравала на дапрацоўку пратаколы, складзеныя на апазыцыянэраў Алену Залескую і Барыса Хамайду, якія 25 лютага праводзілі акцыю памяці Ірыны Казулінай.

Міліцыянты затрымалі актывістаў за распаўсюд улётак са зьвесткамі пра сьмерць Ірыны Казулінай і пра тое, што палітвязьня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаваньне жонкі. Яны расцанілі гэтыя дзеяньні як несанкцыянаванае пікетаваньне.

Паводле Алены Залескай, якая была ініцыятаркай жалобнай акцыі, судзьдзя Ала Бардзюкова вырашыла не разглядаць складзеныя міліцыянтамі пратаколы, бо ня ўбачыла ў гэтых матэрыялах складу апісанага правапарушэньня. Пратаколы яна загадала адправіць у РУУС, каб там іх або дапрацавалі, або ўвогуле зьнішчылі як несапраўдныя.

Новай даты працягу судовага разбору судзьдзя не прызначыла і запісаць адрасы апазыцыянэраў, каб пазьней даслаць позвы, таксама адмовілася.

На думку Барыса Хамайды, працягу судовага працэсу ня будзе, бо 25 лютага, калі вырашалася пытаньне пра часовае вызваленьне Аляксандра Казуліна для ўдзелу ў пахаваньні жонкі, палітычная сітуацыя ў краіне была куды больш напружаная.

Суд быў перанесены з тае прычыны, што Барыс Хамайда запатрабаваў перакладчыка, заявіўшы, што не разумее дакладна сэнсу пытаньняў судзьдзі, якая размаўляе па-расейску. Аднак сёньня перакладчык ужо не спатрэбіўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя8

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць