Былы міністр Пятро Краўчанка: Пуцін абсалютна мае рацыю. А судзіць трэба Клінтана і Блэйра

Тэлеканал «Дождж» ладзіў апытанне на вуліцах Масквы: ці трэба праводзіць міжнародны трыбунал, каб высветліць, хто збіў малайзійскі «Боінг» пад Данецкам. І выпадкова сустрэў былога міністра замежных справаў Беларусі (1990-1994) Пятра Краўчанку.
Краўчанка не вагаўся ў адказах: «Трыбунал па малазійскім Боінгу не патрэбны, Пуцін абсалютна мае рацыю. А трэба судзіць Клінтана і Блэйра за бамбаванне Бялграда».
Відэа можна паглядзець тут >>>
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары