Грамадства11

У Каменнай Горцы і Брылевічах плануюць пабудаваць тралейбусныя лініі

У мінскіх мікрараёнах Каменная Горка і Брылевічы плануецца пабудаваць тралейбусныя лініі, паведаміў на прэс-канферэнцыі 1 ліпеня начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх. 

Паводле яго слоў, «развіццю гарадскога электрычнага транспарту з кожным годам надаецца ўсё больш увагі, улічваючы будаўніцтва Беларускай АЭС і экалогію». 

Чыноўнік паведаміў, што сёння праектуюцца тралейбусныя шляхі ў мікрараёнах Каменная Горка і Брылевічы. «Сёлета рэалізацыі такога маштабнага праекта не прадугледжана, вядуцца толькі праектныя работы», — сказаў Капцюх. Лініі будуць будаваць у 2016—2017 гадах. 

Спецыяліст таксама паведаміў, што прынятае рашэнне аб скасаванні дагавора з інвестарам, які абяцаў пабудаваць тралейбуснае дэпо ў мікрараёне Уручча. «Горад дэпо забірае, правядзе мінімальныя будаўнічыя работы і здасць аб'ект у эксплуатацыю», — сказаў Капцюх. 

Ён адзначыў, што гарадскімі ўладамі даўно было прынятае рашэнне аб мадэрнізацыі існай трамвайнай інфраструктуры. 

«Белкамунмаш» у стане выпускаць высокамабільны рухомы склад, які можа і павінен працаваць на якасных пуцях. Не мадэрнізуючы іх, немагчыма развіццё гэтага віду транспарту. Сёння рамантуюцца пуці на вуліцы Казлова, у планах — Ульянаўская, праспект Машэрава (ад Куйбышава да Чырвонай), разварот на Змітрака Бядулі», — паведаміў спецыяліст. Паводле яго слоў, работы вядуцца паводле сучасных тэхналогій, і «закрыццё трамвайных пуцей для рамонту сыдзе на гады».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам заўважылі пылавы віхор ВІДЭА

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць