Свет55

Прэм'ер Грэцыі заклікаў адкінуць праграму крэдытораў на рэферэндуме

Грэчаскі прэм'ер Алексіс Цыпрас выступіў з тэлезваротам да грамадзян. Ён заявіў, што рэферэндум, прызначаны на нядзелю, адбудзецца, а таксама заклікаў грэкаў галасаваць супраць мер, прапанаваных еўрапейскім бокам.

Сваю пазіцыю Цыпрас матываваў тым, што адмова прыняць дзеючую прапанову еўразоны дапаможа Грэцыі выбіць лепшыя ўмовы на далейшых перамовах. У якасці прыкладу Цыпрас прывёў сітуацыю з адмовай Ірландыі ратыфікаваць Лісабонскае пагадненне, якая дазволіла Ірландыі дамагчыся лепшых умоў.

Прэм'ер таксама дадаў, што тыя, хто кажа пра непазбежны выхад Грэцыі з еўразоны ў выпадку адмовы ад бягучай прапановы крэдытораў, хлусяць. «Рэферэндум у нядзелю не ставіць пад сумнеў сяброўства краіны ў еўразоне. Яно само сабой зразумела і ніхто не можа яго аспрэчыць», — сказаў Цыпрас.

Ён таксама запэўніў грамадзян у тым, што заробкі і пенсіі па-ранейшаму будуць выплачвацца.

Асноўныя тэзісы свайго тэлезвароту Цыпрас паўтарыў у сваім твітары.

«Пасля таго як быў абвешчаны рэферэндум, нам паступілі больш выгадныя прапановы — асабліва ў частцы рэструктурызацыі доўгу. У панядзелак урад Грэцыі зможа сесці за стол перамоваў, заручыўшыся вынікамі рэферэндуму, дамагаючыся лепшых умоў для грэчаскіх грамадзян. Меркаванне большасці значна важней волі ўрада. (Еўропа) вас шантажуе і заклікае галасаваць у падтрымку мер, якія не маюць на ўвазе выхаду з крызісу. «Не» — гэта не проста слоган. «Не» - гэта рашучы крок на шляху да лепшых умоў. «Не» не азначае разрыву адносін з Еўропай, гэта вяртанне да еўрапейскіх каштоўнасцяў», — гаворыцца ў некалькіх паведамленнях грэчаскага прэм'ера ў сацсетцы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя7

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць