Знакавы мінскі фантан не працуе і заброснеў ФОТА
Знакаміты фантан «Купалле» са скульптурамі аўтарства Анатоля Анікейчыка ў парку імя Янкі Купалы у Мінску стаіць закінуты. Гэта шэдэўр у сваім жанры, уключаны ў спіс «100 твораў беларускага мастацтва ХХ стагоддзя», а вада ў ім заброснела і смярдзіць.

Фантан не чысцілі даўно.

У такую спёку фантан нават не працуе.

Пытанню, чаму фантан у такім стане, у «Зелянбудзе» моцна здзівіліся. Ва ўстанове нават не ведалі, што фантан не дзейнічае.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары