Эканоміка

Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016-ы вынесуць да 1 жніўня на разгляд Саўміна

Праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год і параметраў найважнейшых паказчыкаў на 2017-2018 гады вынесуць да 1 жніўня на разгляд Саўміна.

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў №373 ад 4 мая 2015 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале.

Кароткі варыянт канцэпцыі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі з улікам розных сцэнарыяў развіцця нацыянальнай і сусветнай эканомікі будзе распрацаваны Міністэрствам эканомікі і прадстаўлены ў Міністэрства фінансаў і Нацыянальны банк да 11 мая. Да 12 чэрвеня кароткі варыянт канцэпцыі прагнозу, а таксама метадычныя матэрыялы па яе распрацоўцы будуць накіраваны рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.

У сваю чаргу Міністэрства фінансаў да 8 чэрвеня прадставіць у Міністэрства эканомікі і Нацыянальны банк праект асноўных напрамкаў бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2016 год і параметры найважнейшых паказчыкаў на 2017-2018 гады. Фінансавы праект асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год будзе прадстаўлены Нацыянальным банкам да 4 чэрвеня ў Міністэрства эканомікі і Міністэрства фінансаў.

Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам да 26 чэрвеня забяспечаць узаемнае ўзгадненне паказчыкаў і арыенціраў развіцця падпарадкаваных арганізацый. Акрамя таго, да 6 ліпеня структуры прадставяць у Міністэрства эканомікі прапановы і разлікі да раздзелаў праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016 год і параметраў найважнейшых паказчыкаў на 2017-2018 гады.

Гэта пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць