асцярожна: нецэнзурная лексіка
«Вось гэта відос, Вася!» — расійская ракета ўпала адразу пасля ўзлёту ВІДЭА
Каля 100 000 праглядаў набраў выкладзены ў інтэрнэт на мінулым тыдні ролік, на якім расійская ракета 48Н6 зенітна-ракетнага комплекса С-300 падае амаль дакладна на месца, з якога яе запусцілі.
На запіс патрапілі і эмацыйныя каментары непасрэдных сведкаў аварыі.
ЗРК С-300 яшчэ савецкай распрацоўкі выкарыстоўваюцца з канца 1970-х, аднак ракета 48Н6, якая ўпала, была распрацаваная ў 1992 годзе ў Расіі.
На роліку бачна, як праз лічаныя секунды пасля пуску ў яе так і не пачаў працаваць асноўны — маршавы рухавік. Верагодная прачына інцыдэнту ў тым, што ракеты С-300 — цвёрдапаліўныя, і гэтае паліва, якое закладаецца яшчэ пры вытворчасці ракеты, з цягам часу псуецца і ссыхаецца.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары