Здарэнні22

Расейцы масава выводзяць капітал праз Беларусь

Штодня паступае 400 паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях.

Беларуская фінансавая разведка фіксуе спробы вываду капіталу з Расеі праз Беларусь у трэція краіны на фоне расейскага фінансавага крызісу. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК БеларусіВячаслаў Рэут ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», паведамляе агенцтва БелТА.

«На сёння мы заклапочаныя той сітуацыяй, якая адбываецца ў нашых суседзяў. Як толькі выбухнуў фінансавы крызіс у Расейскай Федэрацыі, то мы бачым, як несумленныя грамадзяне спрабуюць праз нашу банкаўскую сістэму выводзіць актывы ў трэція краіны», — паведаміў кіраўнік фінансавай выведкі.

Ён падкрэсліў, што дэпартамент надае вялікую ўвагу спыненню такіх схем «незаконнага руху».

«Мы адсочваем фінансавыя плыні і стараемся ў іх выявіць менавіта тыя аперацыі, якія з'яўляюцца падазронымі, якія могуць сведчыць пра ўчыненне нейкіх злачынстваў», — сказаў Рэут.

Ён дадаў, што ў дэпартамент штодня паступае больш за 400 паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях.

Акрамя гэтага, беларуская фінансавая разведка спыніла незаконную схему вываду грошай з бюджэту адной усходняй краіны. Інфармацыя пра тое, што магчымая спроба правесці такую аперацыю, паступіла ад аднаго з банкаў.

«Даслоўна праз некалькі дзён пасля паведамлення банка мы атрымалі пацвярджэнне ад падраздзялення фінансавай разведкі гэтай краіны аб гэтым факце. Сумесна з Дэпартаментам фінансавых расследаванняў КДК мы правялі аперацыю. Магу сказаць, што на сённяшні дзень распачата 4 крымінальныя справы, заблакавана $3,5 млн, — сказаў Вячаслаў Рэут. —Нядаўна мы спынілі такую схему, распачалі парадку 15 крымінальных спраў. Больш за Br300 млрд пастаўленыя пад санкцыі».

Кіраўнік фінансавай разведкі дадаў, што ўсяго паводле матэрыялаў Дэпартамента фінансавага маніторынгу ў 2014 годзе было распачата больш за 350 крымінальных спраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры15

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры15

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць