Свет22

Латвія выдала Літве былога супрацоўніка савецкага АМАПу

Латвія выдала праваахоўным органам Літвы былога супрацоўніка савецкага АМАПу Канстанціна Міхайлава, які падазраецца ў саўдзеле ў забойстве літоўскіх мытнікаў на мяжы зь Беларусьсю ў 1991 годзе.

Латвія выдала праваахоўным органам Літвы былога супрацоўніка савецкага АМАПу Канстанціна Міхайлава, які падазраецца ў саўдзеле ў забойстве літоўскіх мытнікаў на мяжы зь Беларусьсю ў 1991 годзе.

Канстанцін Міхайлаў быў арыштаваны два месяцы таму ў Рызе й цяпер дастаўлены ў Вільню па просьбе літоўскага боку. Цягам трох гадзін доўжыўся ягоны допыт у Генэральнай пракуратуры ў сувязі з расьсьледаваньнеам аднаго з самых лютых злачынстваў: пракуроры прад’явілі Міхайлаву падазрэньні ў саўдзеле ў забойстве 31 ліпеня 1991 году на кантрольна‑прапускным пункце Мэдзінінкай

, што на беларуска‑літоўскай мяжы, семярых літоўскіх мытнікаў. Яны былі расстраляныя тады з аўтаматаў савецкімі амапаўцамі. Восьмы — цяжка паранены Томас Шэрнас (Tomas Šernas), адзіны, хто цудам выжыў, — застаўся інвалідам.

Сямнаццаць гадоў пасьля гэтага злачынства Генэральная пракуратура Літвы не магла правесьці яго расьсьледаваньне, бо падазраваныя ў забойстве жывуць у Расеі, якая зь літоўскімі праваахоўнымі органамі супрацоўнічаць у гэтай справе адмаўляецца.

Працэс над Канстанцінам Міхайлавым, як мяркуюць у Генпракуратуры Літвы, можа працягнуцца некалькі месяцаў.

Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць