Дзень заступніка Ірландыі адзначаецца 17 сакавіка, але святочныя мерапрыемствы пачаліся яшчэ некалькі дзён таму.
Традыцыя адзначэння Дня святога Патрыка прасочваецца ў Ірландыі з IX-X ст.
Свята выйшла далёка за межы вострава: з XVIII ст. яно шырока адзначаецца ў ЗША, масавыя вечарыны і шэсці праходзяць сёння ў Вялікабрытаніі, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі і Новай Зеландыі, а таксама ў Карэі і Японіі.
Сімвалы свята — зялёны колер і трыліснік.
У 2015 годзе свята праходзіць згодна традыцыям. Святочныя мерапрыемствы пачынаюцца яшчэ з 15 сакавіка:










Дзень святога Патрыка адзначаецца і ў Беларусі.
У мінулыя гады ў Мінску праводзіліся ўрачыстыя шэсці. У 2015-м выказаць любоў да Ірландыі можна будзе ў барах і клубах.
З 19:00 у клубе Re:Public пройдзе «Тэрыторыя гульні» — шоу-праграма, прысвечаная любімаму спорту Ірландыі, футболу. Выступяць беларускія гурты «Доходяги-бэнд», «Все Crazy» і кіеўскі O'HAMSTERS. Квіткі ад 180 тысяч.
З 20:00 у клубе TNT адбудзецца вечар англамоўнай інды-музыкі. Выступяць беларускія гурты The Yankees of Moor і The Four. Уваход на мерапрыемства вольны.
З 19:00 у клубе «Салавей». Выступяць беларускія фольк-гурты Ceilidh Ceol і Ejrut, піцерскі гурт Lacuna і танцавальны дуэт B-Irish. Уваход ад 100 тысяч.
З 13 па 18 сакавіка спецыяльную праграму прапануе рэстаран «Newman» на Нямізе, 17 і 18 сакавіка пройдуць канцэрты ў кафэ Loft і «Лісінай нары», з 20:00 на тэматычную вечарыну запрашае бар «Каёт». З 20:00 свята разам з гуртом Irdorath адзначаць ў барысаўскім «Ірландскім пабе».
***
17 сакавіка — меркававы дзень смерці Святога Патрыка, які сімвалізуе прыняцца хрысціянства ў Ірландыі. Дзяржаўнае свята ў Ірландыі, Паўночнай Ірландыі ў складзе Вялікабрытаніі, на востраве Мансэрат і ў канадскай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лабрадор. Ва ўзросце шасці год Святы Патрык, згодна яго аўтабіяграфічнай «Споведзі», быў скрадзены з роднай Брытаніі ірландскімі злодзеямі. Пад час рабства язычнік звярнуўся да хрысціянства. Патрык збягае з рабства і вяртаецца дамоў, але ў сне яму з’яўляецца анёл, які просіць вярнуцца ў Ірландыю. Ён вяртаецца ў сане біскупа, разгортвае шырокую дзейнасць па хрысціянізацыі краіны, засноўвае сотні цэркваў.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу
Каментары