Улада33

Фарматная канфэсія

«Дзяржава стварыла ўмовы для нармальнай работы ў Беларусі ўсіх канфесій», — заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка і ўхваліў стварэньне праваслаўнага радыё.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым стварэнне ў Беларусі праваслаўнай радыёстанцыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

З такой прапановай да кіраўніка дзяржавы звярнуўся Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.Паводле яго слоў, тэле- і радыёпраграмы на рэлігійныя тэмы часта выходзяць у эфір у час, нязручны для гледачоў і слухачоў.

Вялікую заклапочанасць Беларускай праваслаўнай царквы выклікае таксама распаўсюджванне ў СМІ, у тым ліку і праз Інтэрнэт, рэкламы лжэнавук і розных акультных паслуг, дзейнасці астролагаў, экстрасэнсаў, варажбітак.

Уладыка Філарэт падкрэсліў, што царква занепакоена масавымі абортамі, што ў сваю чаргу з'яўляецца галоўнай пагрозай дэмаграфічнай бяспецы. "Абвастрэнне дэмаграфічнай праблемы ў многім адбываецца з-за падмены традыцыйных маральных і рэлігійных каштоўнасцей, што прыводзіць да дэградацыі цэлых пакаленняў", - сказаў ён.

Беларуская праваслаўная царква выступіла з ініцыятывай стварэння грамадскага савета па маральнасці, куды ўвайшлі б прадстаўнікі царквы, дзеячы культуры і навукі. Як адзначыў прэзідэнт, стварэнне такога савета ў краіне стала б не толькі прызнаннем праблем у гэтай галіне, але і ў першую чаргу дзейсным крокам у іх вырашэнні.

Занепакоенасць вернікаў выклікае і ўвядзенне ў рэспубліцы рэгістра ўліку насельніцтва, біяметрычнай сістэмы кантролю. Паводле слоў мітрапаліта, людзі не ўпэўнены, што будуць абаронены ад незаконнага ўмяшання і кантролю за іх асабістым жыццём, дастатковай абароненасцю такой інфармацыі ад яе проціпраўнага выкарыстання.

Уладыка Філарэт таксама выказаўся за стварэнне мемарыяла на Мінскіх брацкіх могілках, які ўшанаваў бы памяць праваслаўных абаронцаў Айчыны, у прыватнасці воінаў Першай сусветнай вайны.

Паводле БЕЛТА

Каментары3

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць