Грамадства22

Мінпрацы: Максімальны перыяд знаходжання на ўліку па беспрацоўі скарачаецца з 36 да 12 месяцаў 

У Беларусі максімальны перыяд знаходжання грамадзян на ўліку ў якасці беспрацоўных плануецца скараціць з 36 да 12 каляндарных месяцаў. Гэта навацыя нацэлена на прафілактыку сацыяльнага ўтрыманства, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.

Паводле яго слоў, дапаўненні і змяненні, якія прадугледжваецца ўнесці ў закон «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь», накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ўключэння ў эканамічную дзейнасць незанятых грамадзян, стварэнне ўмоў для развіцця і падтрымкі высокай матывацыі беспрацоўных да актыўнага пошуку работы, узмацненне адказнасці наймальнікаў і беспрацоўных за выкананне заканадаўства аб занятасці.

Так, праектам закона прадугледжана ўзмацненне адказнасці беспрацоўных за парушэнне заканадаўства аб занятасці, што стане стымулам для іх да больш актыўнага пошуку работы. Акрамя таго, прапануецца ўстанавіць абавязкі беспрацоўнага - самастойна займацца пошукам работы, з'яўляцца на перагаворы з наймальнікам па пытанні працаўладкавання на працягу двух рабочых дзён з дня выдачы накіравання, з'яўляцца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне для атрымання накіравання на работу або вучобу.

«Гэта дасць магчымасць замацаваць сістэму ўзаемаадказнасці службы занятасці, наймальнікаў і беспрацоўных у вырашэнні пытанняў іх працаўладкавання», — адзначыў Алег Такун.

Для стварэння ўмоў, якія даюць магчымасць павысіць эфектыўнасць уключэння ў эканамічную дзейнасць незанятых грамадзян, прапануецца знізіць да пяці дзён (з двух тыдняў) тэрмін, яі абавязвае наймальнікаў пісьмова паведамляць органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб наяўнасці ў іх свабодных рабочых месц. Будзе ўзмоцнена адказнасць наймальнікаў за парушэнне заканадаўства аб занятасці.

Праектам закона будзе канкрэтызавана паняцце «садзейнічанне ў працаўладкаванні» і ўстаноўлены крытэрыі аказання беспрацоўным такога садзейнічання

Каментары2

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць