Здароўе44

Здаровую сардэчна-сасудзістую сістэму звязалі з высокім узроўнем аптымізму

Навукоўцы ўніверсітэту Ілінойса, ЗША, назвалі аптымізм спрыяльнай умовай для здаровай сардэчна-сасудзістай сістэмы. Іх даследаванне апублікаванае ў часопісе Health Behavior and Policy Review.

У даследаванні, што цягнулася 14 год, узялі ўдзел больш за 5 тысяч чалавек узростам ад 52 да 84 год розных колераў скуры, што жылі ў розных штатах ЗША.

Як высветлілася па выніках даследавання, людзі аптымістычных настрояў маюць у два разы меней рызыкаў захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Навукоўцы адсочвалі артэрыяльны ціск, індэкс масы цела, узровень цукру і халестэрыну, а таксама іх дыеты, фізічную актыўнасць і частату палення. Кожнаму з гэтых паказнікаў надаваўся бал ад 0 да 2. Кожны дадатковы бал змяншае рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў на 8%. Найлепшыя балы мелі аптымісты, для песімістаў прагнозы па сардэчна-сасудзістых захворваннях болей песімістычныя.

Для асобнага чалавека перамена настрою наўрад ці прынясе паляпшэнне стану здароўя, але ў межах папуляцыі вынік заўважны. Навукоўцы спадзяюцца на мерапрыемствы па падвышэнні агульнага ўзроўню аптымізму.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма16

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»64

Гісторык расказала, якімі пытаннямі можна «выклікаць успаміны»

«Бомба запаволенага дзеяння». Чаму ў Калумбіі хочуць забіць «какаінавых бегемотаў» Пабла Эскабара10

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма16

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць