Грамадства5959

«Беларускія казакі» на службе расійскай выведкі

«Нельга думаць, што ў Беларусі няма сіл, гатовых змагацца за Расію. Мы іх знайшлі і пакажам вам», — піша рэсурс 1863x.com.

«Рэдакцыя вырашыла прыкінуцца простымі хлопцамі, з вельмі «ватнымі» поглядамі, якія шукаюць аднадумцаў унутры Беларусі. Знаходзім гламурнага хлопца, з вялікай колькасцю прарускіх падпісак. Вось яго старонка — https://vk.com/id7123641.

Загадзя кажам, што да Рамана не адчуваем негатыву, лічачы яго ахвярай звычайнай ідэалагічнай вайны. Рома, калі будзеш чытаць гэтыя радкі — ты ж нармальны хлопец, бяжы адтуль.

Пасля кароткіх тлумачэнняў, што мы баімся беларускіх «правасекаў і бандэраўцаў», якія хочуць зладзіць Майдан на выбарах у 2015-м, справа пайшла бліжэй да сутнасці.

Задаём навадныя пытанні, намякаючы, што «Лукашэнка ўключыў беларускага нацыяналіста».

Вось гэтая фраза чамусьці нам падалася падазронай, і далейшая размова апраўдала чаканні.

Вось так сюрпрыз. Сталі распытваць падрабязней.

Аказваецца, беларускія казакі звязаныя з 45-м асобным выведвальным палком — спецназам ВДВ. Гэта эліта з элітаў, самыя баяздольныя часткі ў расійскай арміі. Яны ўдзельнічалі ва ўсіх значных войнах Расійскай Федэрацыі. Не застаўся гэты полк у баку і ад украіна-расейскай вайны.

Ага, гэта значыць калі беларускія казакі ўжо адкрыта не саромеюцца казаць пачаткоўцам (а Раман пачатковец), што яны плануюць рабіць у далейшым. Зайшоўшы на сайт kazak.by, мы бачым падрыхтоўку «атрадаў самаабароны» ва ўсёй красе.

Самае жудаснае, што яны выкарыстоўваюць у сваіх мэтах звычайных беларускіх дзяцей. Бацькі аддаюць іх на выхаванне, думаючы што гэта спартыўна-аздараўленчы гурток, а там дзяцей ператвараюць у праваслаўных баявікоў.

Прычым усё адбываецца пры поўнай падтрымцы ўладаў.

Хлопцы, звязаныя з казакамі, прасякнуты духам вайны. Яны думаюць пра зброю, пастаянна ездзяць і адпрацоўваюць тактыку вядзення баёў.

Такім чынам, спадарства, мы нарэшце можам заявіць: у нас з'явілася сапраўдная пятая калона, а не «фальшыўка, зробленая ў Польшчы», рэзюмуе 1863x.com.

Каментары59

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць