Афіша

Восеньскі фэст «Багач» — 21 верасня, Вязынка

Ужо ў другі раз Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць адзначыць традыцыйнае свята Багач, якое сёлета адбудзецца ў Вязынцы 20 верасня. Пачатак – а 12 гадзіне.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая («к гэтаму часу ў кожнага ўсяго багата») і першаму запальванню хатняга агменю – васковай свечкі ў лубке з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце. Абрад скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне агульнага Багача. Таму гэтым годам мы зноў просім усіх гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня.

На свяце можна будзе пачуць дажынкавыя песні ад гуртоў «Сухадроўка», «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Варган» і «Guda», пагуляць разам з дзецьмі на дзіцячай пляцоўцы, набыць на кірмашы што-небудзь цікавае/смачнае/прыгожае, паслухаць інструментальную музыку (запрошаныя музыкі — Яўген Барышнікаў, Дар'я Зуева, Вінцэнт Янчы, Віктар Шыпкоў, Вераніка Анцілеўская) і патанцаваць разам з танцавальным клубам «Сіта», а таксама пакаштаваць стравы народнай кухні. Акрамя гэтага, плануем арганізаваць да свята шэраг іншых цікавостак.

Як даехаць: электрычка з Менску едзе ў 10.46, прыбывае ў Вязынку ў 11.37. Назад з Вязынкі можна ехаць у 16.40, 17.54, 18.44.

Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе купіць квіток. Кошт уваходнага квітка 10000 Br, студэнтам 7000 Br, школьнікам 5000 Br.

З пытаннямі звяртайцеся на нумар +375 29 2588013 (Дар’я)

Сустрэча ў сац. сетках:
https://vk.com/bahacz_2014
https://www.facebook.com/events/1474916942779748/

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць