Усяго патроху

Марына Парашэнка згуляла ў футбол з дзецьмі рэабілітацыйнага цэнтра

Жонка прэзідэнта Украіны Марына Парашэнка згуляла ў футбол з дзецьмі Харкаўскага абласнога рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-сірот.

Такім чынам яна дапамагала спецыялістам цэнтра падрыхтаваць дзяцей да вяртання ў паўнавартасныя сям'і.

Малодшым дзецям першая лэдзі Украіны прывезла падарункі, а са старэйшымі нават рызыкнула выйсці на футбольнае поле.

Калі Марына Парашэнка падышла да групы дзяцей, настаўнік фізкультуры як раз праводзіў з імі занятак на стадыёне. Дзяўчаты і Марына Парашэнка вырашылі даказаць настаўніку фізкультуры і хлопцам, што футбол — гэта вельмі нават жаночая справа.

Жонка Парашэнка ахвотна стала на вароты і нават зняла абцасы.

Пасля гульняў Марына Парашэнка разам з настаўнікамі зайшлі ў групу да самых малодшых выхаванцаў. Дзеці расказалі вершы пра Украіну і атрымалі за гэта салодкія падарункі

«Я ўбачыла любоў у вачах гэтых дзяцей. Любоў да настаўнікаў, да Украіны», — падзялілася Марына Парашэнка ўражаннямі ад візіту ў дзіцячы цэнтр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць