Музыка

Свята камернай музыкі, прысвечанае Міхаілу Клеафасу Агінскаму, пройдзе ў канцы верасня ў мястэчку Залессе

Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць на свяце камернай музыкі «Вяртанне Паўночных Афінаў», прысвечаным кампазітару Міхаілу Клеафасу Агінскаму. Мерапрыемства пройдзе 25 верасня ў мястэчку Залессе (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць).

Аб гэтым на прэс-канферэнцыі 8 верасня ў Мінску паведаміў дырэктар — мастацкі кіраўнік аркестра Міхаіл Фінберг.

Паводле яго слоў, на сёння аркестр стаў ініцыятарам больш чым 190 розных фестываляў у малых гарадах і мястэчках Беларусі. На гэты раз фестывальнае дзеянне пройдзе ў Залессі — там, дзе дыпламат, грамадскі, палітычны дзеяч і кампазітар XIX стагоддзя Міхаіл Клеафас Агінскі пабудаваў сваю сядзібу.

Для свята «Вяртанне Паўночных Афінаў» была распрацавана спецыяльная музычная праграма, практычна цалкам складзеная з малавядомых у Беларусі твораў кампазітара. Навуковым кіраўніком пры распрацоўцы праграмы стала Вольга Дадзіёмава, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дадзіёмава ў сваю чаргу заявіла, што дзейнасць канцэртнага аркестра ў галіне «вяртання музычнай спадчыны», яго ўвага да класічных кампазітараў, на імёны якіх Беларусь мае права прэтэндаваць нароўні з іншымі еўрапейскімі краінамі, шмат у чым актывізавалі працу вучоных і даследчыкаў. У выніку іх дзейнасці стала вядома, напрыклад, нашмат больш твораў Агінскага, у тым ліку песні і рамансы, уверцюры да балетаў і нават оперны твор.

Канцэпцыя свята «Вяртанне Паўночных Афінаў» і шэраг арганізацыйных момантаў яшчэ абмяркоўваюцца, адзначыў намеснік старшыні Залескага райвыканкама Генадзь Бычко. Так, паводле яго слоў, разглядаецца варыянт правесці гэтае музычнае свята ва ўнутраным дворыку сядзібы Агінскіх, устанавіўшы там сцэну і крэслы. «Чалавек трыста гэта тэрыторыя зможа ўмясціць, а каму месца не хопіць, той зможа паслухаць стоячы на мяжы паркавай зоны пры сядзібе», — сказаў чыноўнік.

Гэты варыянт канцэпцыі прадугледжвае невялікае тэатралізаванае дзеянне, якое змогуць паказаць акцёры Маладзечанскага тэатра, а таксама выставу з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры ў Мінску. Гэтыя мерапрыемствы прапаноўваецца правесці непасрэдна ў сядзібе Агінскіх.

«Аднак пакуль гэта толькі адзін з варыянтаў канцэпцыі», — паўтарыў Бычко.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі31

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу23

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?31

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі31

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць