Свет1010

Сустрэча Пуціна з Парашэнкам тэт-а-тэт доўжылася дзве гадзіны: «Расія будзе рабіць усё»

Адразу пасля сустрэчы з Пуціным у мінскім Палацы Незалежнасці прэзідэнт Украіны пабачыўся з Кэтрын Эштан. Спатканне адбылося ў пасольстве Украіны ў Мінску — там, дзе і ранішняя сустрэча з ёй.

Парашэнка заявіў: Кіеў і Масква пачнуць кансультацыі па закрыцці мяжы. Таксама ён паведаміў, што ў найбліжэйшы час будзе падрыхтаваны план для найхутчэйшага спынення агню ў Данбасе, прычым гэты рэжым павінны будуць падтрымаць абодва бакі.

Уладзімір Пуцін выйшаў да журналістаў крыху пазней. Ён удакладніў, што на двухбаковай сустрэчы з Парашэнка ўмовы спынення агню прадметна не абмяркоўваліся — маўляў, Расія не вылучала і не можа вылучаць умоваў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

«Мы, Расія, не можам казаць пра нейкія ўмовах спынення агню, магчымых дамоўленасцях паміж Кіевам, Данецкам і Луганскам», — сказаў Пуцін.

«Мы можам толькі спрыяць таму, каб стварыць абстаноўку даверу ў ходзе гэтага магчымага і вельмі неабходнага, на мой погляд, перамоўнага працэсу», — дадаў расійскі прэзідэнт. Перамовы з Парашэнка ён ацаніў як пазітыўныя.

Для дасягнення мірнага працэсу і спынення кровапраліцця на Украіне, Расія, па словах Пуціна, будзе рабіць усё. «Расія са свайго боку будзе рабіць усё для гэтага мірнага працэсу, калі ён пачнецца. Гэты працэс трэба пачаць як мага хутчэй», — сказаў Пуцін.

Завязаць гэты працэс дапаможа кантактавая група. «Дасягнута дамоўленасць аб тым, што кантактавая група павінна як мага хутчэй аднавіць сваю працу», — падкрэсліў Пуцін. Ён не выключыў, што паседжанне таксама адбудзецца ў Мінску.

З прапановай зрабіць Мінск рэгулярнай пляцоўкай для сустрэч кантактнай групы Украіна — Расія — АБСЕ выступіў Пятро Парашэнка яшчэ ў ходзе кансультацый з МС і ЕС. Аляксандр Лукашэнка, у сваю чаргу, гатовы выступаць у ролі нейкага пасярэдніка. Ужо ў сераду можа працягнуцца дыскусія аб урэгуляванні крызісу на Данбасе на ўзроўні кантактавай групы РФ—Украіна—АБСЕ. «Прапанавана сабрацца групе ў магчыма кароткія тэрміны. Пятро Парашэнка настойвае, каб гэтая сустрэча была ўжо заўтра», — сказаў Лукашэнка.

Кіеў гатовы і далей працягваць трохбаковыя перамовы ў фармаце Украіна-ЕС-Расія, у іх ёсць вялікі патэнцыял, заявіў у аўторак у Мінску Парашэнка.

«Прэзідэнт Парашэнка і не адмаўляе складанасць гуманітарнай сітуацыі, яна не можа быць ахарактарызаваная інакш як катастрафічная», — адзначыў Пуцін.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць