Прынамсі дзевяць чалавек загінулі ў выніку выбуху ў Багдадзе. Смяротнік ажыццявіў самападрыў у будынку шыіцкай мячэці падчас агульнай малітвы, паведамілі ў паліцыі.
Атака адбылася ўсяго праз некалькі дзён пасля нападу баевікоў на суніцкую мячэць у горадзе на паўночны ўсход ад Багдада. Тады загінулі 70 чалавек.
Шмат хто ў Іраку ўскладае адказнасць за атаку на шыіцкае апалчэнне. Яно можа быць зацікаўлена ў тым, каб сарваць намаганні новага прэм'ер-міністра Хайдэра аль-Абадзі па фарміраванні кааліцыйнага ўрада.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары