Паводле аператыўных звестак групы «Інфармацыйны Супраціў», сёння раніцай калона расійскай вайсковай тэхнікі паспрабавала ажыццявіць прарыў з тэрыторыі Расіі ва Украіну ў раёне Новаазоўска.
«Дзякуючы аператыўным дзеянням украінскіх падраздзяленняў, калона была раздзеленая. Асноўная частка калоны спыненая агнём нашых сіл. Частка калоны (папярэдне - 10 БТР, 2 танкі і 2 КамАЗы) працягнула рух углыб тэрыторыі Украіны. Сілы АТА робяць дзеянні дзеянні па яе знішчэнні», — адзначае Дзмітрый Тымчук.
У прэс-цэнтры АТА пацвердзілі, што сёння раніцай адбылася спроба парушэння мяжы калонай бранятэхнікі ў раёне населеных пунктаў Шчарбак — Новаазоўск.
Каментары