Здарэнні

Сямігадовую Ірыну з Лагойскага раёну ня могуць знайсьці

Дзяўчынка абвешчана ў рэспубліканскі вышук. Міліцыя папярэджвае, што яна можа знаходзіцца ў суправаджэньні незнаёмага мужчыны. + фота дзяўчынкі

Міліцыя, вайскоўцы ўнутраных войскаў, мясцовыя жыхары працягваюць пошук школьніцы, якая знікла ў Лагойскім раёне.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Беларусі, мясцовыя жыхары працягваюць пошукі вучаніцы 2-га класа Беларучскай сярэдняй школы, якая знікла 23 лістапада ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Прачэсваецца мясцовасць, інфармацыя аб дзіцяці перададзена ва ўсе падраздзяленні міліцыі, на Беларускую чыгунку. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.

Сямігадовая Ірына Кужэльная 23 лістапада прыкладна ў 13.30 пайшла з дому, і дагэтуль яе месцазнаходжанне невядомае. Яе прыкметы: на выгляд сем-восем гадоў, рост 130—135 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя. Была апранута: чорная шуба, чорная вязаная шапачка з аранжавым адваротам, сінія штаны, фіялетавыя боты. Дзіця можа знаходзіцца ў суправаджэнні незнаёмага мужчыны.

Дзяўчынка аб'яўлена ў рэспубліканскі вышук, па факце яе знікнення распачата крымінальная справа. Следства разглядае некалькі версій, у тым ліку магчымасць здзяйснення ў дачыненні да дзіцяці злачынства, ДТЗ. Не выключаецца, што дзяўчынка магла і самастойна сесці на які-небудзь транспарт і паехаць у незнаёмым напрамку. Школьніца разам з маці толькі ў гэтым месяцы пераехалі ў Лагойскі раён, дзяўчынка дрэнна ведае мясцовасць.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць