Грамадства22

У Клічаве не далі правесці антыалкагольны пікет

У Клічаве мясцовыя ўлады фактычна забаранілі правядзенне імі ж дазволенага пікету супраць алкагалізацыі насельніцтва. Ён мусіў адбыцца 17 ліпеня.

Ужо пасля выдачы дазволу, яны даслалі ліст, у якім паведамілі, што для правядзення пікету неабходна заключыць дамовы з міліцыяй, медыкамі, камунальнымі службамі, а таксама атрымаць дазвол ва ўладальніка крамы, побач з якой мелася прайсці акцыя.

Арганізатар пікету, актывістка аргкамітэту БХД Святлана Грыцэнка звязалася з уладальнікам крамы. Аднак той, хоць і падтрымаў пікет як чалавек, як уладальнік крамы свайго дазволу не даў. Такім чынам правядзенне пікету было сарванае.

На думку Святланы Грыцэнкі, клічаўскія ўлады выдалі дазвол на пікет, не ведаўшы пра тое, што яна з'яўляецца актывісткай БХД. Схамянуўшся, яны сваім другім лістом фактычна забаранілі правядзенне пікету.

Нагадаем, пікет у Клічаве быў адзіным з больш чым 100 пікетаў у 41 горадзе, замоўленымі актывістамі БХД у межах кампаніі «Абаронім дзяцей ад алкаголю», які ўлады дазволілі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць