Грамадства11

Крымінальная справа супраць Андрэя Бандарэнкі адпраўлена ў суд

У суд Кастрычніцкага раёна Мінска накіравана крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка прыватнай інфармацыйна-асветнай установы «Платформ інавейшн» Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў хуліганстве.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. 

Бандарэнка быў затрыманы супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС Мінска 1 красавіка і з таго часу ўтрымліваецца ў сталічным следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага.

Усяго праваабаронцу выстаўлены абвінавачанні па трох эпізодах учынення злачынстваў, прадугледжаных часткамі 1 (хуліганства) і 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ва ўчыненні хуліганскіх дзеянняў, звязаных з прымяненнем фізічнай сілы, было завершана Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў канцы мая гэтага года.

Следства ўстанавіла тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, учыненых абвінавачваным, два з якіх звязаныя з прымяненнем насілля ў дачыненні да жанчын.

Супрацьпраўныя дзеянні абвінавачванага, як паведамлялася раней, пацверджаны паказаннямі відавочцаў, вынікамі экспертыз, відэаматэрыяламі, іншымі доказамі, сабранымі падчас следства. Яго ўчынкі кваліфікаваныя следчымі як злачынствы, прадугледжаныя часткамі 1, 2 і 3 арт. 339 КК (хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства). Бандарэнка знаходзіцца пад вартай.

Чытайце таксама:

Па крымінальным абвінавачванні арыштаваны праваабаронца Андрэй Бандарэнка

СК: Праваабаронца Андрэй Бандарэнка нападаў на жанчын
Следчы камітэт: суд над Андрэем Бандарэнкам будзе адкрытым

Тэрмін папярэдняга расследавання ў дачыненні да праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі працягнуты на месяц

***

У 2011 г. Бандарэнку заснаваў «Платформу» — арганізацыю, якая займалася абаронай правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі.

У кастрычніку 2012 года «Платформа» была ліквідаваная рашэннем Мінскага гаспадарчага суда, пасля чаго Бандарэнка і яго аднадумцы заснавалі новую арганізацыю — «Платформ інавейшн».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў10

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць