Усяго патроху99

Нямецкі прафесар хоча ўваскрэснуць праз 150 гадоў пасля замарозкі

Вучоны з Германіі хоча ўваскрэснуць з мёртвых праз 150 гадоў, каб адказаць на пытанне: «Ці ёсць вечнае жыццё?». Для гэтага 75-гадовы прафесар Клаўс Самес адважыўся падвергнуць сваё цела замарозцы (крыякансервацыі).

«Я не з'ехаў з глузду», — каментуе сваё рашэнне нямецкі вучоны на старонках папулярнага часопіса Bild. Клаўс Самес амаль усё сваё жыццё прысвяціў вывучэнню геранталогіі — навукі пра старэнне. Каля 20 апошніх гадоў, з 1995 года, вучоны займаецца крыёнікай, якая вывучае захаванне ў глыбокай замарозцы жывых істот, каб у будучыні іх можна было ажывіць, а пры неабходнасці і вылечыць. Таму на ўласным прафесійным вопыце Самес пераканаўся, што крыякансервацыя мае перспектывы. Вучоны лічыць, што смерць — гэта хвароба, якую можна навучыцца «лячыць».

«Сёння тэхналогія крыякансервацыі незваротная, але гадоў праз 150 чалавецтва, верагодна, навучыцца размарожваць замарожаныя клеткі», — кажа Клаўс Самес.

Самес падпісаў кантракт з амерыканскім «Інстытутам крыёнікі», у лабараторыі якога яго цела будзе знаходзіцца да тых часоў, пакуль сучасная навука не зможа ажыўляць «замарожаныя» арганізмы. Штаб-кватэра «Інстытута крыёнікі» размяшчаецца ў амерыканскім штаце Мічыган.

Маніпуляцыі, якія спецыялісты правядуць з Клаўсам, нагадваюць кадры з фантастычных фільмаў. Цела прафесара будзе даведзена да тэмпературы мінус 196 градусаў. Адзначаецца, што важна маментальна астудзіць пацыента, каб клеткі не пачалі раскладацца. Пасля таго, як будзе зафіксавана смерць мозгу, вучонага змесцяць у скрыню з лёдам, і пачнуць рыхтаваць да перавозкі ў ЗША. У «Інстытуце крыёнікі» з вен Клаўса Самеса адпампуюць кроў і заменяць яе на фізраствор, які стане цвёрдым пасля замаразкі ў камеры з вадкім азотам.

Клаўс выдаткуе на «паслугу» замаразкі 35 тыс. еўра. З іх 21 тыс. еўра ён ужо пералічыў «Інстытуту крыёнікі», яшчэ ў 14 тыс. еўра абыйдзецца транспарціроўка яго цела з Германіі ў Штаты.

***

Крыякансервацыя — нізкатэмпературнае захоўванне жывых біялагічных аб'ектаў, каб мець магчымасць размарозіць іх у будучыні з аднаўленнем іх біялагічных функцый. Метады крыякансервацыі клетачных культур, тканін, эмбрыёнаў паспяхова ўжываюцца ў сучаснай медыцыне. Вядомыя толькі адзінкавыя аперацыі па паспяховай трансплантацыі крыякансерваваных органаў, пры гэтым медыкі гавораць аб аднаўленні пасля размарозкі не цэлага органа, а толькі невялікай часткі жывой тканкі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа44

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць