Эканоміка11

Беларускі бізнэсовец запрасіў у дарадцы былога топ-менеджара Sony

Саўладальнік венчурнага фонду Fenox Venture Capital беларускі бізнэсмэн Віталь Арбузаў запрасіў у кампанію ў якасці дарадцы былога старшыню і галоўнага выканаўчага дырэктара групы электронікі японскай карпарацыі Sony Набуякі Ідэі.

Набуякі Ідэі цяпер узначальвае кансалтынгавую кампанію ў Токіо. Мэтай супрацоўніцтва, як сказана ў афіцыйным паведамленні FVC, з'яўляецца спрыянне ў прыцягненні сродкаў японскіх інвестараў у перспектыўныя стартапы ў Сіліконавай даліне. Менавіта там з 2012 года засяроджаны галоўны венчурны бізнес Арбузава і яго партнёра па FVC Аніса Узамана. Мэтай праекта з'яўляецца інвеставанне на працягу пяці гадоў у не менш за 50 стартапаў. Збольшага ў партфоліа FVC цяпер каліфарнійскія праекты. Некаторыя з іх ужо прынеслі аддачу бізнесменам.

Таксама беларускі інвестар плануе прыцягнуць грошы японскіх кампаній у стартапы ў Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2013 годзе Fenox Venture Capital выйшла на гэты рынак, стварыўшы супольнае прадпрыемства з японскай інвестыцыйнай кампаніяй IMJ Corporation of Japan — IMJ Fenox. Яе цэнтральны офіс месціцца ў Сінгапуры, філіі — у Джакарце і Токіа. На сёння ў партфоліа IMJ Fenox звыш дзясятка актываў у Малайзіі, Інданэзіі, на Філіпінах.

Чакаецца, што ўдзел былога топ-менеджара Sony ў бізнэсе Арбузава забяспечыць павелічэнне інвестыцый ва ўласна японскія стартапы, якія таксама ўваходзяць у сферу інтарэсаў FVC.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі і прыеду ў Беларусь, то ўжо як турыст». Аргенцінец хацеў зрабіць бізнэс у Беларусі, але яго выслалі за драбязу. Цяпер дазволілі вярнуцца, але ёсць нюанс2

Новыя камеры ў Мінскай вобласці цяпер выводзяць парушэнні і нумар аўто на табло на трасе6

Цэнтрабанк РФ: Эканоміка Расіі ўпершыню ў гісторыі сутыкнулася з недахопам рабочай сілы5

Расія рыхтуе «касмічны Пёрл-Харбар»11

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»60

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць